26 кастрычніка 2025 года ў рамках праграмы "Дакранайся цеплынёй" мы адбыўся майстар-клас па вырабу вязаных рэчаў для неданошаных дзяцей у Мінску.
Гэта заўсёды цёплыя і натхняльныя сутсрэчы, куды прыходзяць як матулі неданошаных дзяцей, так і валанцёры, якім важна падзяліцца часткай свайго цяпла з нашымі немаўлятамі.
Дзякуем нашаму бяссменнаму каардынатару праекта "Дакранайся цеплынёй" Анжэле Чувыкінай за ўключанасць і адданасць! А таксама ініцыятыўнай маме, члену аб'яднання, Юліі Рубінай за ініцыятыву па арганізацыі ахвяраванняў у выглядзе прадзіва для вырабу кампплекатаў і тэрапеўтычных цацак. Разам лягчэй!
🧡Кожны чалавек, які далучыцца да праекту, зробiць свой маленькі, але важны ўнёсак у справу прыцягнення ўвагі да праблемы заўчасных родаў і падтрымае неданошаных дзяцей і іх сем'і!
🔸Будзем удзячныя, калі вы таксама пажадаеце ахвяраваць прадзіва і іншыя матэрыялы, неабходныя для стварэння вязаных вырабаў і тэрапеўтычных лялек для неданошаных нованароджаных дзяцей, альбо вы можаце дапамагчы, падтрымаўшы іншыя праекты нашага аб'яднання.
🧡Дзякуй за тое, што вы з намі!
