Перейти к основному содержанию

20 студзеня 2025 года - сустрэча групы псіхалагічнай падтрымкі «ПраЖывая» для бацькоў, чые неданошаныя дзеці знаходзяцца ў рэанімацыі

20 января 2025 года
г. Мінск, вул. Старажоўская, 8, офіс ГА "Рана"
14:30 - 16:30
intensive_minsk_20.01.05

 

20 сnelptyz 2025 года запрашаем на сустрэчу групы псіхалагічнай падтрымкі "ПраЖывая" для бацькоў, чые недоношанае дзіця зараз знаходзіцца ў рэанімацыі.

Мерапрыемства арганізуецца ў рамках праграмы псіхалагічнай падтрымкі бацькоў неданошаных дзяцей.
 
Нованароджанае дзіця ў рэанімацыі. Калі гэта пра вас зараз - ведайце, вы не адны! Калісьці кожны з нас прайшоў гэтае выпрабаванне, самае цяжкае ў нашым жыцці. Мы ведаем, што вы зараз адчуваеце, разумеем вашыя перажыванні і гатовы вас падтрымаць.
 
Мадэратар групы - Вольга Скарбенка, псіхолаг, маці дваіх неданошаных дзяцей.

Дата сустрэчы: 20 студзеня, панядзелак, 14.30-16.30.

Месца правядзення: офіс ГА "Рана". Мінск, вул Старажоўская, 8 (уваход з двара, справа ад 10 пад'езду)

Запис: viber +375 29 701-82-19.

Вы заўсёды можаце падтрымаць нашу дзейнасць па падтрымцы сем'яў з неданошанымі дзецьмі. 

Мы побач, разам лягчэй.