Перейти к основному содержанию

Псіхалагічная сустрэча-трэнінг "НеДастаткова добрая маці" ў Мінску

14 декабря 2024 года
г. Мінск, вул. Старажоўская, 8, офіс ГА "Рана"
11:00 - 13:00
tea_training_Minsk_Skorbenko_02.png

14 снежня запрашаем мам на псіхалагічную сустрэчу-трэнінг па працы з абмежавальнымі перакананнямі ў бацькоўстве "НеДастаткова добрая маці" у Мінску. Сустрэча адбудзецца ў межах псіхалагічнай падтрымкі бацькоў неданошаных дзяцей "Чайныя сустрэчы".

Абмежавальныя перакананні ў бацькоўстве - рэч, якая можа значна уплываць на наша матчынае самаадчуванне, нашы эмоцыі і паводзіны ў адносінах да сябе і сваёй матчынай ролі. 

На трэнінгу ў бяспечнай і патрымліваючай прасторы вы зможаце агучыць свае думкі і перажыванні адносна свайго бацькоўства. З дапамогай матефарычных асацыятыўных карт "Пацукі ў галаве" мы будем вучыцца, як распазнаваць абмежавальныя перакананні і пераапрацоўваць іх у канструктыўныя. Вы абавязкова ўпэўніцеся, што вы - дастаткова добрая маці для свайго дзіця!)

Вядучая трэнінгу - Вольга Скарбенка, псіхолаг у кагнітыўным падыходзе, маці дваіх неданошаных дзяцей.

Дата мерапрыемтсва: 14 снежня 2024 г., пачатак у 11.00.

Месца правядзення: г. Мінск, вул. Старажоўская, д. 8, офіс ГА "Рана"

Запіс: viber +375 29 701-82-19.

Колькасць месцаў абмежаваная! Прэыярытэт для запісу членам ГА "Рана". 

Усе мерапрыемтвы для бацькоў праводзяцца на безкаштоўнай аснове. Падтрымаць нашу дзейнасць можна  дабрачынным ахвяраваннем праз АРІП, а таксама падпісацца на штомесячныя дабрачынныя ахвяраванні. Разам лягчэй!