26 кастрычніка 2025 года ў рамках праграмы "Дакранайся цеплынёй" мы запрашаем усіх ахвотных прыйсці на майстар-клас па вырабу вязаных камплектаў для неданошаных дзяцей.
Вядучая майстар-класа Анжэла Чувыкіна, майстрыца на ўсе рукі, каардынатар праграмы "Дакранайся цеплынёй", валанцёр "Рана".

Удзел у майстар-класе - бясплатны! Калі ласка, прынясіце на майстар-клас свае пруткі і ніткі для вязання.
Патрабаванні да матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца пры вязанні рэчаў для неданошаных дзяцей: 100% авечая, сабачая, вярблюджая поўсць або поўсць мерыноса; для цацак - 100 % бавоўна.
Дата мерапрыемства: 26 кастрычніка, пачатак у 12.00
Месца правядзення: г. Мінск, вул. Старажоўская, д. 8, 10-ы пад'езд, офіс ГА "Рана".
Па пытаннях удзелу ў мастар-класе і запіс: тэлеграм @Anzhela0972, інстаграм
🧡Кожны чалавек, які далучыцца да праекту, зробiць свой маленькі, але важны ўнёсак у справу прыцягнення ўвагі да праблемы заўчасных родаў і падтрымае неданошаных дзяцей і іх сем'і!
🔸Будзем удзячныя, калі вы таксама пажадаеце ахвяраваць прадзіва і іншыя матэрыялы, неабходныя для стварэння вязаных вырабаў і тэрапеўтычных лялек для неданошаных нованароджаных дзяцей, альбо вы можаце дапамагчы, падтрымаўшы іншыя праекты нашага аб'яднання.
🧡Дзякуй за тое, што вы з намі!
