5 лістапада 2024 года ў рамках праграмы "Дакранайся цеплынёй" мы запрашаем усіх ахвотных прыйсці на майстар-клас па вырабу вязаных камплектаў для неданошаных дзяцей.
Вядучая майстар-класа Алена Заблодская, мама неданошана хлопчыка і актыўны валанцёр "Рана".
Удзел у майстар-класе - бясплатны! Калі ласка, прынясіце на майстар-клас свае пруткі і ніткі для вязання.
Патрабаванні да матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца пры вязанні рэчаў для неданошаных дзяцей: 100% авечая, сабачая, вярблюджая поўсць або поўсць альпака.
Дата мерапрыемства: 5 лістапада, пачатак у 18.00
Месца правядзення: г. Віцебск, вул. Крылова, 3, кафэ "Кукуха".
Па пытаннях удзелу ў мастар-класе і запіс: viber +375 33 389-26-59.
🧡Кожны чалавек, які далучыцца да праекту, зробiць свой маленькі, але важны ўнёсак у справу прыцягнення ўвагі да праблемы заўчасных родаў і падтрымае неданошаных дзяцей і іх сем'і!
🔸Будзем удзячныя, калі вы таксама пажадаеце ахвяраваць прадзіва і іншыя матэрыялы, неабходныя для стварэння вязаных вырабаў і тэрапеўтычных лялек для неданошаных нованароджаных дзяцей, альбо вы можаце дапамагчы, падтрымаўшы іншыя праекты нашага аб'яднання.
🧡Дзякуй за тое, што вы з намі!
