Міжнародны Дзень дабрачыннасці адзначаецца ў свеце 5 верасня. Гэтая дата прызначана для прыцягнення ўвагі да дзейнасці некамерцыйных арганізацый і іх ролі ў грамадстве.
Наша грамадская арганізацыя аказвае інфармацыйна-псіхалагічную падтрымку сям'ям з неданошанымі дзецьмі. За сухімі фармуліроўкамі - вялікая праца, якая дазваляе бацькам захоўваць раўнавагу, пакуль дзіця знаходзіцца ў рэанімацыі, атрымліваць канкрэтныя рэкамендацыі і рэсурсы для рэабілітацыі, і галоўнае - надзею, што ў кожнага рана нарожданага дзіцяці ёсць будучыня. Таму што жыць ніколі не рана - нашы дзеці гэта падцвярджаюць.
У дабрачыннасці часта няма асобы, але абавязкова ёсць вялікае адчуццё неабыякавае сэрца. Мы дзякуем усім, хто ўжо дапамагае нам быць. Вы таксама можаце падтрымаць нашу дзейнасць. #разамлягчэй
Сёння мы прапануем вам рабіць дабрачыннасць бачнай! Расказвайце пра свой удзел у добрых справах - маленькай дапамогі не бывае. Далучайцеся!
Таксама у нашым акаунце інстаграм выможаце задаваць любыя пытанні адносна дзейнасці аб'яднання ў свеце дабрачыннаці.
Мы заўсёды побач. ГА "Рана"