Чарговая сустрэча групы псіхалагічнай падтрымкі "Пражывая" для бацькоў, чые дзеці знаходзяцца ў рэанімацыі, адбылася у Мінску 9 верасня 2024 г.
Псіхалагічная дапамога бацькам у першы, самы адказны і няпросты перыяд, спрыяе больш хуткай і эфектыўнай адаптацыі сям'і да новых умоў, у якіх апыняюцца ўсе сем'і, дзе нараджаюцца неданошаныя дзеці.
Вядучая групы - Вольга Скарбенка, псіхолаг, маці дваіх неданошаных дзяцей.
Вы заўсёды можаце падтрымаць нашу дзейнасць сваімі дабрачыннымі ахвяраваннямі! Разам лягчэй!