21 кастрычніка 2024 года у Віцебску адбылася арт-тэрапеўтычная сустрэча групы псіхалагічнай падтрымкі "Калажная майстэрня" з Ганнай Карасёвай, прысвечаная Дню маці.
Калаж-тэхніка графікі, у якой замест малявання выкарыстоўваюцца шматкі бумагі, картона, дазваляе выразіць і перапрацаваць свае эмоцыі тым, хто не вельмі любіць і умее маляваць.
Групы ўзаемадапамогі заснаваны на прынцыпе, які абвяшчае, што ўдзельнікі, якія апынуліся ў падобнай праблемнай сітуацыі могуць аказаць адзін аднаму ўзаемную падтрымку. Ніхто не можа зразумець аднаго з бацькоў неданошанага дзіцяці так, як бацька, які перажывае той жа вопыт.
Арт-тэрапеўтычныя тэхнікі дазваляюць пражываць траўміруючы вопыт, дораць натхненне і станоўчыя эмоцыі.
Дзякуем за ініцыятыву і арганізацыю каардынатару па Віцебскаму рэгіёну Алене Казаковай.
Вы заўсёды можаце падтрымаць нашы намаганні ў дапамозе сем'ям з неданошанымі дзецьмі!