25 кастрычніка 2024 года прадстаўнікі аб'яднання Вольга Скарбенка, Юлія Макоўская, Алена Казакова прынялі ўдзел у міжнароднай канферэнцыі "Уплыў тэхналагічных, эканамічных і гуманітарных фактараў на развіццё паліатыўнай дапамогі дзецям і маладым дарослым", прысвечанай 30-годдзю Дабрачыннага дзіцячага хоспіса.
На канференцыі паднімаліся важныя тэмы, звязаныя з даступнасцю паліатыўнай дапамогі, ацэнкай болю ў дзяцей, якія знаходзяцца ў рэанімацыі, напрамкамі рэабілітацыі цяжкахворых дзяцей, а таксама пытанні супрацоўніцтва дзяржавы і НДА ў напрамку павышэння эфектыўнасці дапамогі ўразлівым катэгорыям насельніцтва.
Шчыра віншуем калег Дабрачыннага дзіцячага хоспіса святам! Дзякуем за нязменную падтрымку і супрацоўніцтва! Жадаем плённай працы і далейшага развіцця!!