15-16 чэрвеня 2024 года наша грамадскае аб'яднанне прыняла ўдзел у сямейным фестывалі "Горад прафесій Букідс" з дабрачыннай лакацыяй. Гэта быў сапраўды вельмі цікавы і карысны вопыт для усіх!
Прадстаўляючы на фестывалі дабрачыннасць, мы распавядалі дзецям, што заробленыя грошы можна патраціць не толькі на падарункі ці забавы, але на дапамогу тым, хто мае ў гэтым патрэбу менавіта зараз. І гэта не толькі пра неданошаных дзяцей ці пра "Рана", - гэта пра любыя карысныя справы і пра любую дапамогу, і не толькі грашовую, якую дзеці ў стане зрабіць самастойна ці з дапамогай бацькоў.
Для нас гэта быў першы такі вопыт пэўнай презентацыі сваёй працы для юных дабрачынцаў, але сваю місію на фестывалі мы бачылі не толькі ў распавяданні пра дзейнасць аб'яднання, але і пра прынцыпы дабрачыннасці, пра тое, як важна дапамагаць сістэмна, пра важнасць кожнага маленькага ўкладу ў агульную справу. Вялікі дзякуй арганізатарам за такую магчымасць!
Здаецца, мы справіліся! За 2 дні фестывалю нам ахвяравалі 6468 букідсаў! Хто ведае, як часам няпроста гэтыя грошы дастаюцца на фестывалі, ведае кошт гэтай лічбе! Мы абавязкова распавядзем, што з імі будзе далей!
Дзякуй усім, хто зрабіў наш удзел у фестывалі магчымым! Усім валанцёрам, якія працавалі на нашай лакацыі, - Надзея, Ксенія, Насця і Насця, Саша, Алена, Вольга - вы лепшыя! Наталля - дзякуй за ініцыятыву і заняткі з дзецьмі! Наша вязальная фея Анжэла заварожвала сваімі вязальнымі ўменнямі))
Усе два дні на нашай лакацыі можна было атрымаць кансультацыю псіхолага па розных хвалючых дарослых пытаннях. Аляксандра Бягун, Алена Васілевіч, Вольга Макоўская, Вольга Скарбенка правялі 16 такіх міні-кансультацый.
Асобны дзякуй нашым тэхнічным працаўнікам - Валянціну і Аляксандру, якія звязалі сваё жыццё з актыўнымі Вольгамі і перыядычна працуюць то дастаўшчыкамі, то грузчыкамі, то камплектоўшчыкамі))
За дызайн налепак і лістовак вялікі дзякуй нашай Алене, а за нязменную дапамогу з раздрукоўкай тыпаграфіі @ricco_graphic. А таксама рэкламнае агенцтва "Грэйт" за прадастаўленне ў безкаштоўнае карыстанне промастойкі, якая два дні ўпрыгожвала нашу лакацыю, шчырая ўдзячнасць!
Вялікі дзякуй арганізатарам за запрашэнне, а нашым сябрам з "Ёсць справа" за добрыя рэкамендацыі!
Дзякуем усім, хто падтрымлівае нашу справу. І да новых сустрэч!
Фотосправаздача з фестывалю - паглядіце, якія цудоўныя ў нас растуць дзеці!