10 чэрвеня 2024 г. старшыня праўлення ГА "Рана" Вольга Скарбенка прыняла ўдзел у круглым стале "Педыятрычная паліатыўная дапамога: 100000 дзяцей у краінах PACED", арганізаваным дабрачынным фондам PACED (Велікабрытанія).
Эксперты з 6 краін свету (Грузіі, Арменіі, Казахстана, Беларусі, Латвіі) падзяліліся сваім вопытам стварэння педыятрычнай паліатыўнай дапамогі. Таксама ў ходзе дыскусіі былі абмеркаваны накірункі, у якіх можна рухацца, каб павышаць узровень педыятрычнай паліатыўнай дапамогі, што могуць рабіць грамадскія структуры для забяспячэння медыка-сацыяльнай і псіхалагічнай падтрымкі сем'яў з паліатыўнымі дзецьмі, у тым ліку неданошанымі.
Дабрачынны фонд PACED створаны для падтрымкі спецыялістаў паліатыўнай дапамогі ў краінах Цэнтральнай Азіі, Каўказа, Усходняй Еўропы і Балтыі ў набыцці ведаў і абмене вопытам.
