Жнівень! Па традыцыі апошні дзень лета для нас - гэта час для нефармальных сустрэч самых лепшых матуль! У Мінску і Віцебку адбыўся «МамслётРана - 2024»!
Больш за 7 гадоў мы на сувязі ў фармаце 24/7 анлайн. Дапамагць адзін аднаму парадамі, падтрымаць у цяжкую хвіліну няўпэўненасці і смутку, парадавацца поспехам нашых маленькіх і дарослых дзяцей. Сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі дазваляюць нам падтрымліваць сувязь праз час і адлегласці. Але:))
Магчымасць абняцца, пабыць побач, пагутарыць пра надзённае дзявочае, падзяліцца настроем - безкаштоўна! І мы вельмі рады, што кожны год, нягледзячы на, мы знаходзім магчымасць сустрэцца афлайн, адчуць неімаверную еднасць і шчырую цеплыню!
Дзякуй усім, хто ёсць і працягвае быць побач! Разам лягчэй!