Перейти к основному содержанию

Роўныя кансультанты на другіх этапах выходжвання. Жнівень 2024

gom_gocb_07.08.2024_02.jpg

У жніўні бацькі неданошаных дзяцей у якасці роўных кансультантаў правялі сустрэчы з бацькамі ў Гомелькім рэгіёне, наведаўшы бацькоў, якія зараз знаходзяцца са сваімі дзецьмі на другім этапе выходжвання.

Сустрэча з роўным кансультантам - важны кампанент працы з бацькамі неданошаных дзяцей. Чым раней яна адбудзецца, тым лепш. Мы дзелімся нашым вопытам, адказваем на пытанні маладых, часта, разгубленых бацькоў, каб іх далейшы шлях стаў крыху больш ясным і зразумелым.

У жніўні сустрэча з бацькамі была арганізавана нашым рэгіянальным каардынатарам Антанінай Замор (Гомельскт рэгіён) ва УАЗ "Гомельская абласная клінічная бальніца".

gom_gocb_07.08.2024_01.jpg

Мы дзякуем кіраўніцтву і персаналу аддзяленняў выходжвання, якія спрыяюць арганізацыі нашых сустрэч з бацькамі! Мы ўпэўненыя, што сустрэча з роўным кансультантам у самым пачатку свайго складанага шляху на першым годзе жыцця неданошанага дзіцяці з'яўляецца важным і неабходным складнікам псіхалагічнай падтрымкі бацькоў!

Гэты і іншыя праекты мы намагаемся рабіць, толькі дзякуючы вашай падтрымцы. Разам лягчэй!