Перейти к основному содержанию

Мы обновляем раздел с историями наших детей, присоединяйтесь!

stories.JPG

Гісторыі нашых неверагодных дзяцей - важна частка псіхалагічнай падтрымкі бацькоў неданошаных дзяцей, асабліва для тых сем'яў, хто менавіта зараз праходзіць шлях прыняцця сітуацыі заўчасных родаў і выходжвання дзіцяці раней тэрміну. Так, усё індывідуальна, так, гісторыя вашага дзіцяці можа быць зусім іншай, але нам усім так патрэбна надзея!

Надзея ратуе нас ад невядомасці і адчаю, надзея надае нам сілы рухацца далей, калі ўсё складана і неазначана, надзея дапамагае нам верыць, што наша дзіця некалі абавязкова нам усміхнецца. 

Гісторыі нашых дзяцей - гэта заўсёды пра надзею, пра веру. Насуперак прагнозам і дыягназам, часам насуперак усім законам прыроды, - нашы дзеці кожны дзень сцвярджаюць, што жыць ніколі не рана.

Мы аднаўляем раздзел з гісторыямі на сайце і закліваем вас падзяліцца сваёй гісторыяй нараджэння, выходжвання і развіцця неданошанага дзіцяці. Магчыма, менавіта ваша гісторыя стане тым сонечным праменьчыкам, які падтрымае такую ж маці, ці такога ж тату ў самы няпросты час нараджэння дзіцяці раней тэрміну. 

Умовы размяшчэння гісторый у апісанні да формы. Разам лягчэй!

Гісторыі нашых дзяцей можна пачытаць тут. 

І як заўсёды, нагадваем, што наша дзейнасць немагчыма без вашай падтрымкі. Дапамагаць лёгка!