Перейти к основному содержанию

Роўныя кансультанты на другіх этапах выходжвання. Чэрвень 2025

vit_vodkc_06.06.2025_01.jpg

У чэрвені бацькі неданошаных дзяцей у якасці роўных кансультантаў правялі сустрэчы ў Вітебскім рэгіёне, наведаўшы матуль, якія зараз знаходзяцца са сваімі дзецьмі на другім этапе выходжвання.

Сустрэча з роўным кансультантам - важны кампанент працы з бацькамі неданошаных дзяцей. Чым раней яна адбудзецца, тым лепш. Мы дзелімся нашым вопытам, адказваем на пытанні маладых, часта, разгубленых бацькоў, каб іх далейшы шлях стаў крыху больш ясным і зразумелым.

У чэрвені сустрэча з бацькамі была арганізавана нашым рэгіянальным каардынатарам Аленай Казаковай (Віцебскі рэгіён) ва УАЗ "Віцебскі абласны дзіцячы клінічны цэнтр". Пагутарылі пра важнае, адказалі на хвалюючыя матуль пытанні.

vit_vodkc_06.06.2025_02.jpg

Мы дзякуем кіраўніцтву і персаналу аддзяленняў выходжвання, якія спрыяюць арганізацыі нашых сустрэч з бацькамі! Мы ўпэўненыя, што сустрэча з роўным кансультантам у самым пачатку свайго складанага шляху на першым годзе жыцця неданошанага дзіцяці з'яўляецца важным і неабходным складнікам псіхалагічнай падтрымкі бацькоў!

Гэты і іншыя праекты мы намагаемся рабіць, толькі дзякуючы вашай падтрымцы. Разам лягчэй!