Перейти к основному содержанию

Справаздача па партнёрскай праграме дабрачынных паездак Яндекс Go — красавік-чэрвень 2025

kids_02_25_01.png

З ліпеня 2023 года ГА «Рана» з'яўляецца партнёрам сацыяльнай праграмы, які ладзіць сэрвіс Яндекс Go ў Беларусі.

У рамках сацыяльнай праграмы бясплатнымі паездкамі могуць карыстацца члены ГА «Рана», супрацоўнікі і валанцёры нашай арганізацыі.

kids_02_25_03.png

За другі квартал 2025 года ў дадзенай сацыяльнай праграме прынялі ўдзел 100 членаў ГА «Рана», сярод якіх 38 сем'яў, у якіх выхоўваюцца дзеці з інваліднасцю, 11 няпоўных сем'яў і 11 шматдзетных сем'яў.

 

feed_02_25_01.png

За азначаны перыяд было здзейснена 388 дабрачынных паездак ў Мінску, Бярозе, Барысаве, Брэсце, Віцебску, Гродна, Жлобіне, Лідзе, Мазыры, Оршы, Пінску, Слоніме, Стаўбцах.

 

kids_02_25_02.png

Мы дзякуем сэрвісу Яндекс Go, партнёру нашай Бонуснай праграмы, за давер і сістэматычную падтрымку сем'яў, у якіх растуць неданошаныя дзеці Беларусі!

feed_02_25_02.png