Перейти к основному содержанию

12 мая - дзень нараджэння нашага грамадскага аб'яднання! "Рана" - 7 гадоў!!

rano

І зноў - з днём нараджэння нас! 12 мая 7 гадоў таму ўтварылася наша грамадскае аб'яднанне, 7 насычаных, складаных, цікавых і прадуктыўных гадоў.

І сёння, бадай, галоўнае, - гэта тое, што мы ёсць. Мы працягваем - інфармаваць, падтрымліваць, суправаджаць, дзяліцца вопытам і нават планаваць і развівацца. Спадзявацца і верыць, што некалі нам абавязкова стане лячэй.

У нас няма іншага выбару - мы патрэбны нашым дзецям. Якія кожны дзень нагадваюць нам пра цуды і немагчымае. Пра важнасць кожнага маленькага кроку, пра каштоўнасць кожнага імгнення, пра ўпартае жаданне жыць. Проста жыць.

Працягваем. Дзякуй усім, хто побач, і хто застаецца з намі🧡

Усё, што мы здольныя рабіць,- мы робім, дзякуючы вашай падтрымцы. Дзякуй за вашы дабрачынныя ахвяраванні! Разам лягчэй!