Перейти к основному содержанию

Група псіхалагічнай падтрымкі "Чайныя сустрэчы" адбылася ў Мінску.

tea_minsk_21.04.24.jpg

21 красавіка 2024 г. адбылася чарговая сустрэча ў межай псіхалагічнай патрымкі бацькоў неданошаных дзяцей "Чайныя сустрэчы" ў Мінску.

З мадэратарам групы, псіхолагам, урачом псіхатэрапеўтам Аленай Васілевіч матулі неданошаных дзяцей, старэйшых за 3 гады, сабраліся абмеркаваць тэму "Проста жыць". Бацькі неданошаных дзяцей "са стажам" выдатна ведаюць, што гадаваць нашых - гэта не спрынт, а доўгі марафон. І на гэтай доўгай дыстанцыі нам трэба знаходзіць час на адпачынак, узнаўленне сіл і пошук рэсурсаў. Наша сустрэча, безумоўна, стала адной з цаглінак у гэтым важным працэсе самадапамогі і ўзаемадапамогі.

Група прайшла ў вочна-завочным фармаце. Удзел ва ўсіх мерапрыемтсвах па псіхалагічнай падтрымцы бясплатны для бацькоў. Мы можам працягваць нашу працу толькі дзякуючы вашым дабрачынным ахвяраванням. Разам лягчэй!